Школьны музей з’яўляецца структурным падраздзяленнем ДУА ”Ізабелінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
Дзейнічае музей на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Закона Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2005г № 70-3 “Аб музеях і музейным фондзе РБ”, загада дырэктара ўстановы адукацыі №267 ад 24.11.2015
Агульныя звесткі:
Год адкрыцця музея: лістапад 2015г.
Профіль музея:гісторыка – краязнаўчы
Займаемая плошча экспазіцыі : 25м2
Колькасць экспанатаў усяго: 244
У тым ліку асноўнага фонду: 171
Найбольш каштоўныя экспанаты: каска савецкага і нямецкага салдатаў часоў ВАВ, салдацкі кацялок.
Мэты и задачы музея:
- садзейнічаць фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, гуманізму;
- садзейнічаць пашырэнню светапогляду, выхаванню пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей, сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў;
- правядзенне работы па фарміраванню ў вучняў пошукавай, навукова-даследчай работы;
- прывіццё інтарэсу да прафесіі гісторыка, музейнага работніка
Асноўныя функцыі музея:
- пашырэнне светапогляду, выхаванне пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей, сацыяльнай актыўнасці вучняў;
- правядзенне работы па фарміраванні ў вучняў навыкаў пошукавай, навукова-даследчай работы;
- пабуджэнне і ўзмацненне інтарэсаў вучняў да гісторыі свайго краю, вёскі, школы.
- дакументаванне гісторыі, культурнай спадчыны і прыродных груп шляхам выяўлення, збору, вывучэння і захавання музейных прадметаў;
- ажыццяўленне музейнымі сродкамі дзейнасці па выхаванні, навучанні, развіцці, сацыялізацыі вучняў;
- арганізацыя культурна-асветніцкай, інфармацыйнай дзейнасці;
- развіццё дзіцячага самакіравання
Накірункі работы:
- Арганізацыйна – метадычная;
- Масава – прапагандысцкая;
- Навукова - асветніцкая;
- Вучэбна - выхаваўчая;
- Пошукавая;
- Экскурсійная;
- Улікова – захаваўчая.
Раздзелы экспазіцыі:
- Мінулае і сучаснае Ізабеліна (Раздзел прадстаўляе гісторыю вёскі)
- Куточак бацькавай хаты (Створана асяроддзе быту нашай мясцовасці XIX-першай паловы XXст.)
- Землякі – вёрстамі вайны (Расказваецца аб трагічных старонках ВАВ)
Музеі прапаноўвае наступныя экскурсіі:
- “У сялянскай хаце: свет рэчаў”
- “Яны прайшлі дарогамі вайны”
- “Славутыя землякі”
- “Мінулае і сучаснае Ізабеліна”
- “Гістарычная спадчына Ізабеліна”
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!