Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Я - гражданин Беларуси

Дата: 4 апреля 2013 в 08:47, Обновлено 13 апреля в 10:30

Эмблема Республиканской акции "Я - гражданин Беларуси"

           Рэспубліканская патрыятычная акцыя

                    "Я – грамадзянін Беларусі"

 

Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.

 

Асноўныя задачы Акцыі:

- фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- рэалізацыя маладзёжных ініцыятываў як сродку грамадзянска-пат- рыятычнага выхавання;

- развіццё ў навучэнцаў навыкаў праектнай дзейнасці;

- актыўны ўдзел маладых грамадзян у вырашэнні сацыяльна-эканамічных, культурных, прававых, экалагічных і іншых праблем;

- павышэнне ўзроўню духоўна-маральнай, інфармацыйнай, палітычнай і прававой культуры навучэнцаў;

- папулярызацыя і прапаганда ў сродках масавай інфармацыі назапашанага вопыту работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні;

- актыўнае ўключэнне навучэнцаў у работу па даследаванню, адраджэнню, папулярызацыі, захаванню і добраўпарадкаванню гісторыка-культурных, прыродна-антрапагенных, сацыяльных аб'ектаў Беларусі;

- уключэнне навучэнцаў у сацыяльна-карысную дзейнасць (дабрачыннасць, валанцёрства і інш.);

- рэалізацыя маладзёжных ініцыятыў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.